Atlantic Records

Atlantic Records
Тып Гуказапісная кампанія
Заснаванне 1947
Заснавальнікі Ахмет Эртэгюн
Херб Абрамсан
Краіна
Размяшчэнне  ЗША
Адрас
Матчына кампанія Warner Music Group
Сайт Atlantic Records.com

Atlantic Records (Atlantic Recording Corporation — «Атлантычная гуказапісная карпарацыя») — амерыканскі лэйбл гуказапісу, належыць кампаніі Warner Music Group. Заснаваны ў 1947 годзе Ахметам Эртэгюнам і Хербам Абрамсанам.

Першапачаткова лэйбл быў арыентаваны на джаз і рытм-энд-блюз. Напачатку 1950-х да Ахмета далучыліся Джэры Уэкслер, а затым Несухі Эртэгюн. У 1950-х гадах з-за шалёнай папулярнасці Рут Браўн, якая запісвала там, кампанія атрымала мянушку «Дом, які пабудавала Рут».[1] З 1955 года Несухі ўзначальваў джазавае падраздзяленне, і на яго рахунку важныя кантракты з Чарлзам Мінгусам і Джонам Колтрэйнам. Пазней гэты пост заняў Джоэл Дорн. Хоць кампанія пачынала як незалежны рэкорд-лэйбл, яна стала адным з асноўных ігракоў на музычным рынку ў 1960-х з такімі мэйнстрымавымі партнёрамі, як Соні і Шэр. Сярод асноўных канкурэнтаў былі Columbia Records і RCA Records.

  1. The Greatest Record Man Of All Time by Robert Greenfield — Rolling Stone issue 1018, January 25, 2007M

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search